Урачыстая цырымонія прыняцця прысягі прайшла ў беларускім войску

Маладое папаўненне Ўзброеных сілаў Беларусі ў суботу прыняло прысягу. Агулам на ўкамплектаванне беларускага войска ў цяперашнюю прызыўную кампанію было накіравана каля 8 тысяч хлопцаў. Яшчэ каля 800 чалавек папоўнілі шэрагі органаў памежнай службы. Сярод іншых сёння прынялі прысягу і нядаўна прызваныя ў войска актывісты дэмакратычных маладзёжных арганізацый: Іван Шыла, Франак Вячорка і Зміцер Хведарук.

Маладафронтавец Шыла будзе служыць у 29-й зенітнай ракетнай брыгадзе, якая дыслакуецца ў Лепельскім раёне. Там жа ўжо праходзіць службу былы лідэр арганізацыі “Моладзь БНФ” Алесь Каліта.

Яшчэ адзін сябра “Маладога фронту” Хведарук патрапіў у транспартныя войскі і будзе служыць у Жодзіна. Лідэр “Моладзі БНФ” Франак Вячорка прыняў прыняў прысягу ў Баранавічах, але службу будзе праходзіць у Мазыры ў частцы супрацьпаветранай абароны. Як паведамляе БелаПАН, прысягу ён прымаў на беларускай мове, а замест слоў “Служу Рэспубліцы Беларусь!” сказаў “Жыве Беларусь!”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі