Універмаг у стылі хай-тэк у Глыбокім цячэ пасля дажджоў (фота)

Будынак універмага перад святам абклалі шклом у стылі хай-тэк, затраціўшы на гэта каля мільёна долараў. А вось дах як след не адрамантавалі.


Пасля восеньскіх дажджоў трохпавярховы будынак пацёк. Як толькі пра гэта з’явіліся паведамленні ў прэсе, дах адрамантавалі. Але вясной, пасля калі стаяў снег, дах зноў пацёк. Прычым, ужо стала разбурацца абшыўка столі на другім паверсе.



Трэці паверх будынка арандуюць прыватныя прадпрымальнікі. Яны вельмі абураюцца, бо яны спраўна плацяць немалыя грошы за арэнду гандлёвых плошчаў, а да таго, што ў іх псуецца тавар з-за дзіравага даху, нікому няма справы.

Так выглядае ўнівермаг звонку...

... а такую карціну можна назіраць усярэдзіне на другім паверсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі