У Глыбокім пацёк універмаг (фота)

Будынак універмага абклалі з двух бакоў шклом у стылі хай-тэк. Па словах будаўнікоў, на гэта пайшла круглая сума, недзе каля мільёна долараў. А вось зрабіць як след дах не паспелі.

Асеннія дажджы адразу выявілі ўсю паказушнасць рамонту. Увесь трэці і частка другога паверха застаўлена вёдрамі і тазікамі для збору вады. Стэлажы з таварам накрытыя поліэтыленавай плёнкай.

Дарэчы, адкрыццё новага гандлёвага цэнтра “Родны кут”, як стаў называцца ўнівермаг пасля рамонту, праводзіў кіраўнік Віцебскай вобласці Аляксандр Косінец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі