Уначы ў мінскім метро вучыліся тушыць цягнік у тунэлі (фота, відэа)

Уначы ў мінскім метро вучыліся тушыць цягнік у тунэлі (фота, відэа)

Уначы ў мінскім метро вучыліся тушыць цягнік у тунэлі. Паводле легенды вучэнняў, здарэнне адбылося паміж станцыямі "Маскоўская" і "Парк Чалюскінцаў". Спачатку цягнік сапсаваўся і спыніўся, пасля загарэўся адзін з вагонаў. На месца прыбылі два дзясяткі спецтэхнікі і больш за сотню ратавальнікаў. Ролю статыстаў-пасажыраў цягніка выконвалі курсанты ўніверсітэта МНС, інфармуе БЕЛТА.

Ратавальнікі не толькі тушылі пажар у тунэлі, але і правялі эвакуацыю паўсотні пасажыраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі