Ультраправыя патрапілі ў парламенты трох зямель Нямеччыны

Ультраправыя патрапілі ў парламенты трох зямель Нямеччыны

Ультраправыя патрапілі ў парламенты трох зямель Нямеччыны. Пра поспех партыі "Альтэрнатыва для Нямеччыны" сведчаць вынікі рэгіянальных выбараў, якія прайшлі ў нядзелю. Найбольшы поспех ультраправыя атрымалі ў Саксоніі-Анхальт — 24,14% (25 месцаў у парламенце). У Бадэн-Вюртэмбергу ў іх 15,1% (22 месцы), у Рэйнланд-Пфальцы — 12,6% (14 месцаў), інфармуе ВВС.

Пры гэтым "Альтэрнатыва для Нямеччыны" ўжо прадстаўленая ў пяці з 16 нямецкіх рэгіянальных парламентаў. Лідар партыі Фраўке Петры (на здымку) заявіла, што "катастрафічная палітыка" ўраду Ангелы Меркель у адносінах мігрантаў адкрыла вочы немцам. Як вядома, летась у гэтую краіну прыехала больш за мільён бежанцаў з краін Азіі і Афрыкі. "Альтэрнатыва для Нямеччыны" выступае за забарону прыёму бежанцаў і за закрыццё межаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі