Уладзімір Сафонаў: Тактыка, пра якую казаў Льюіс, не працуе

Уладзімір Сафонаў: Тактыка, пра якую казаў Льюіс, не працуе

Заслужаны трэнер Беларусі, былы генеральны менеджар Федэрацыі хакея і былы галоўны трэнер зборнай Уладзімір Сафонаў падзяліўся ў эфіры Еўрарадыё сваім меркаваннем пра гульню нашай каманды на чэмпіянаце свету і яе турнірныя перспектывы, а таксама распавёў пра стан дзіцячага і дарослага хакея ў Беларусі.

Поўная размова:

Цытаты з размовы:

 

Тактыка, пра якую казаў Льюіс, не працуе. Няма той сістэмы, той актыўнай гульні, якую канадзец прывіваў апошнія гады, яе сёння проста не існуе. Няма таго настрою, той барацьбы і няма лідараў на лёдзе, якія будуць біцца да апошняга.

 

Прайграўшы першыя тры матчы, хлопцы перад Швейцарыяй былі нейкія забітыя, яны псіхалагічна не гатовыя змагацца. Калі Касціцын кажа, што хутчэй бы дадому, то які тут псіхалагічны стан?

 

Са зборнай трэба працаваць увесь год. З хакеістамі трэба ўвесь час весці дыялог, размаўляць з імі і іх сем’ямі... І калі ў каманду не прыехалі Плат, Бэйлен, значыцца, мы недзе недапрацавалі. Навошта ж ім давалі пашпарты? Кожны гулец такога ўзроўню ў такой маленькай краіне на вагу золата. Бэйлен — лепшы абаронца пры гульні ў большасці. А сёння мы нуль на большасці.

 

Я ўпэўнены, што хакеісты зборнай не паказваюць і паловы таго, што могуць.

 

Я веру ў зборную. Яшчэ тры гульні. Хлопцы павінны сабрацца і выдаць гэтыя тры матчы. Не трэба хаваць зборную. Яшчэ ёсць шанец, каб пакінуць пасля сябе, магчыма, не добрае, але нармальнае ўражанне па выніках гэтага чэмпіянату. Я веру, што мы застанемся ў эліце.

 

У нас ужо дастаткова сваіх трэнераў, якім варта давяраць зборную не толькі на адзін год. Да таго ж пры федэрацыі неабходна адрадзіць трэнерскую раду, у якой збіраліся б трэнеры ўсіх каманд і абмяркоўвалі разам памылкі зборнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі