Улады вызначылі найлепшы пляж у Беларусі

Пляж у Жодзіне / Пляж в Жодино / zhodinonews.by

Пляж у Жодзіне / zhodinonews.by

Спецыяльная камісія прызнала Жодзінскі гарадскі пляж найлепшым у Беларусі, паведамляе прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Пляж у Жодзіне размяшчаецца прыкладна за 2 км ад БелАЗа і за 1,7 кіламетра ад жодзінскай турмы. На гэтым пляжы ёсць дзіцячыя горкі, кабінкі для пераапранання, трэнажоры.

Другое месца ў конкурсе пляжаў заняло месца масавага адпачынку на возеры Белае ў Пастаўскім раёне, дзе размяшчаецца спартыўна-турыстычны комплекс "Азёркі". На трэцім месцы аказаўся пляж на Пячэрскім вадасховішчы ў Магілёве.

Сярод недзяржаўных першае месца заняў пляж вадасховішча Паперня санаторыя "Ружанскі" ў Пружанскім раёне. У тройку лідараў увайшлі таксама пляж у парку сямейнага адпачынку "Лап-Ландыя" Любанскага раёна і месца масавага адпачынку на рацэ Клява каля аграгарадка Трабы Іўеўскага раёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі