Улады прызналі, што ў Мінску ёсць дэфіцыт дактароў
![Мінску не хапае больш за тысячы дактароў / Reuters](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1054413081_0_0_2483_1403_2072x0_60_0_0_1a5a361e9c0c884e312ab191ccf00bac.jpg.webp?itok=sjxwdfpy)
Мінску не хапае больш за тысячы дактароў / Reuters
У Мінску назіраецца дэфіцыт дактароў. Праблему прызнала кіраўніца сталічнага камітэта па ахове здароўя Алена Богдан.
— Нам не хапае дактароў агульнай практыкі, участковых педыятраў, урачэй хуткай медыцынскай дапамогі, прыёмных аддзяленняў бальніц, — сказала чыноўніца ў эфіры "Радыё Мінск".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.