Улады Мінска не дазволілі канцэрт на Дзень Волі

Улады Мінска не дазволілі канцэрт на Дзень Волі

Чыноўнікі Мінгарвыканкама не дазволілі праводзіць канцэрт на Дзень Волі ў цэнтры сталіцы. Пра гэта паведаміў ў сваім тэлеграм-канале Эдуард Пальчыс

"Такім чынам, улада канчаткова адмовіла нам ва ўсіх нармальных пляцоўках для святкавання Дня Волі. Але гэта не падстава хвалявацца, мы былі гатовыя да гэтага варыянту. Няхай на Бангалоры стагоддзе БССР адзначаюць, а мы едзем у Гродна!" — напісаў актывіст. 

Пасля адмовы ў стадыёне "Дынама" Пальчыс і кіраўнік "Арт Сядзібы" Павел Белавус прасілі дазвол правесці святочны канцэрт да 101-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР або каля Палаца спорту, або каля Опернага тэатра. Цяпер стала вядома, што абодва варыянты чыноўнікам не спадабаліся. 

Можна меркаваць, што на гэта паўплывала пазіцыя Аляксандра Лукашэнкі. Падчас вялікай прэс-канферэнцыі 1 сакавіка кіраўнік дзяржавы заявіў, што святкаванне Дня Волі магчымае толькі на плошчы Бангалор. 

Тым часам улады Гродна дазволілі 23 сакавіка святочны мітынг і канцэрт, прымеркаваны да Дня Волі. Ён пачнецца а 13-й гадзіне ў Каложскім парку. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі