"Укрэнерга" паведамляе пра "прылёты" на аб'екты высакавольтнай энергаструктуры

Падчас учорашняга абстрэлу Кіева расійская ракета трапіла ў склад былога завода, загінулі людзі / @kievreal1
Падчас учорашняга абстрэлу Кіева расійская ракета трапіла ў склад былога завода, загінулі людзі / @kievreal1

У выніку чарговай ракетнай атакі па Украіне адбылося паражэнне некалькіх аб'ектаў высакавольтнай энергаструктуры. Пра гэта паведамляе "Укрэнерга". Абстрэлы пачаліся яшчэ ўначы. Як распавядаюць у ведамстве, ноччу расіяне атакавалі энергетычную інфраструктуру беспілотнікамі і ракетамі, "нацэліўшыся на электрастанцыі і аб'екты сістэмы перадачы". Каб знізіць магчымыя наступствы атакі, энергетыкі ўжылі аварыйныя адключэнні. У раёне 9-ай раніцы экстранныя адключэнні былі ў Кіеве, Кіеўскай і Днепрапятроўскай абласцях, піша Hromadske.

Раніцай 10 лютага выбухі чуліся ў Чаркаскай і Палтаўскай абласцях, у Крывым Рогу, Харкаве і Кіеве. Пазней у Хмяльніцкім і Вінніцы, Івана-Франкоўскай вобласці. Украінскія ўлады паведамлялі аб працы супрацьпаветранай абароны. СПА спрацавала нават у Львове. Мэр Харкава Ігар Церахаў заявіў аб траплянні ў адзін з аб'ектаў энергетычнай інфраструктуры, папярэдзіў, што могуць быць перабоі са святлом і іншымі камунальнымі паслугамі.

Раніцай у Telegram Кіеўскай гарадской вайсковай адміністрацыі з'явілася паведамленне, што расіяне запусцілі на тэрыторыю Украіны групу БПЛА "Shahed". "Галоўнай мэтай боепрыпасаў, якія баражыруюць, была разведка размяшчэння сіл украінскіх СПА і паражэнне энергетычных аб'ектаў", гаварылася ў паведамленні. Затым у кірунку Харкава, Запарожжа і Дняпра паляцелі дзясяткі ракет. Ёсць траплянні. А раніцай праціўнік "падняў у паветра стратэгічныя бамбардыроўшчыкі Ту-95, якія могуць несці на борце крылатыя ракеты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі