Вы тут

Украінскія памежнікі змогуць прымяняць баявую тэхніку і зброю

Супрацоўнік дзяржаўнай памежслужбы Украіны / anna-news.info​

Вярхоўная Рада на пасяджэнні ў чацвер пашырыла правы Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

Новы законапраект дае памежнікам права выкарыстоўваць агнястрэльную зброю для таго, каб адбіць напад на іх або на аб'екты пад аховай. Акрамя гэтага, з дапамогай зброі памежнікі змогуць спыняць небяспечныя транспартныя сродкі і збіваць беспілотнікі ў межах памежнай паласы.

Праект закону таксама дазваляе супрацоўнікам Дзяржпамежслужбы выкарыстоўваць шлемы, гумовыя і пластыкавыя дручкі, кайданкі, сеткі для звязвання і слезатцечны газ.

Як паведамляла Еўрарадыё, падчас тэлефоннай размовы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен абмеркавалі магчымую дапамогу Кіеву ва ўмацаванні мяжы з Беларуссю. Бакі прыйшлі да высновы, што міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЕС з'яўляецца гібрыднай атакай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.