Украінскія бровары спынілі пастаўку піва ў Беларусь

Кампаніі “Абалонь” і “Славуціч Carlsberg Group”, на якія прыпадае 90% экспарту ўкраінскага піва ў Беларусь, спынілі пастаўкі прадукцыі ў нашу краіну. Апошнія адгрузкі пеннага напою былі яшчэ ў сярэдзіне жніўня.
Прычынай паслужылі праблемы, што ўзніклі ў беларускага дыстрыбутара ўкраінскага піва — кампаніі “Араміс і К”.

Як распавёў менеджэр па экспарце кампаніі “Славуціч Carlsberg Group” Раман Бондар, з-за вялікай колькасці праверак з боку ўладаў да пастаўшчыкоў і дыстрыбутараў імпартнай прадукцыі кампанія “Араміс і К” вымушаная была прайсці працэдуру перарэгістрацыі.

Мяркуецца, што да канца верасня завершыцца пераафармленне ўсіх неабходных дакументаў і будуць атрыманыя патрэбныя сертыфікаты.

Тады ж і адновіцца пастаўка піва ў Беларусь. Як адзначае інтэрнет-выданне “Дело”, прыпыненне паставак досыць балюча ўдарыла па ўкраінскіх кампаніях, бо Беларусь з'яўляецца другой па аб'ёме спажывання ўкраінскага піва пасля Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі