Украінскі вясковец падараваў вайскоўцам уласны БТР (відэа)

Як інфармуе тэлеканал ТСН, такі падарунак украінскаму войску вырашыў зрабіць жыхар прыкарпацкай вёскі Пістынь Пятро Трацяк. У пачатку года ён купіў БТР у хмяльніцкіх бізнесменаў, і такім чынам выратаваў яго ад рэзкі на металалом. Аднак выкарыстаць у сваёй гаспадарцы бронемашыну вясковец не змог і пасля рамонту яна стаяла ў гаражы.

Пасля таго, як БТР быў асвечаны святаром, яго адправілі на Луганшчыну для ўзмацнення ўкраінскага батальёна "Айдар", які ўдзельнічае ў антытэрарыстычнай аперацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі