Украінскі ваенны карабель забярэ беларускіх ўцекачоў з Трыпалі
Дэсантны карабель "Канстанцін Альшанскі" ВМС Украіны прыбывае ў порт Трыпалі. Ён эвакуюе працуючых у Лівіі ўкраінцаў, беларусаў і расіян.
Працягваецца праца па складанні спісаў пасажыраў. Ваенны карабель накіруецца на Мальту, паведамляе радыё "Маяк".