Украінскі прэм'ер заклікаў замарозіць банкаўскія актывы Расіі па ўсім свеце

У такіх абставінах удар па расійскіх актывах стане адным з магчымых элементаў стрымлівання расійскай агрэсіі, пераказвае словы Яцанюка УНІАН. Таксама ўкраінскі прэм'ер-міністр просіць заходніх партнёраў, у сувязі з дзеяннямі Расіі на ўсходзе і поўдні Украіны, тэрмінова склікаць надзвычайнае паседжанне Савета бяспекі ААН.

Нагадаем, Кіеў сцвярджае, што ва Украіне ваююць рэгулярныя падраздзяленні расійскай арміі. Учора танкавая калона ўвайшла ў горад Новаазоўск, узнікла пагроза акружэння Марыупаля. Рэзка змяняецца сітуацыя і ў іншых раёнах, нямала ўкраінскіх частак патрапіла ў акружэнне.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі