Украінскі прэм'ер атрымаў "гангстэрскі" кулямёт Томпсана ўзору 1928 года

Украінскі прэм'ер атрымаў "гангстэрскі" кулямёт Томпсана ўзору 1928 года

Украінскі прэм'ер Арсень Яцанюк валодае кулямётам Томпсана ўзору 1928 года і 203 патронамі да яго. Такі незвычайны падарунак ён атрымаў ад міністра абароны Сцяпана Палтарака. Адбылося гэта яшчэ ў траўні 2015 года, але загад быў абнародаваны толькі нядаўна. У дакуменце адзначаецца, што Яцанюк узнагароджаны "за выдатныя заслугі ў забеспячэнні абараназдольнасці краіны, умацаванні нацбяспекі, узорнае выкананне службовага абавязку і праяўленыя высокі прафесіяналізм, гонар і доблесць". Кулямёт Томпсана вядомы, як "гангстарскі" — яго актыўна выкарыстоўвала амерыканская мафія ў даваенны час.

УНІАН адзначае, што міністр абароны ўзнагародзіў зброяй  і шэраг суддзяў, пракурораў, дэпутатаў Вярхоўнай Рады і бізнесменаў. Тагачасны сакратар Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Аляксандр Турчынаў атрымаў пісталет Маўзер з патронамі, кіраўнік МУС Арсен Авакаў — Кольт.

Украінскі прэм'ер атрымаў "гангстэрскі" кулямёт Томпсана ўзору 1928 года
Фота: Facebook
Украінскі прэм'ер атрымаў "гангстэрскі" кулямёт Томпсана ўзору 1928 года

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі