Украінскі гурт Тартак заспяваў па-беларуску (фота)

З 8 па 9 жніўня на тэрыторыі Валыні ў трэці раз прайшоў фестываль альтэрнатыўнай музыкі "Бандэрштат". На фэст, які правяла моладзевая арганізацыя "Нацыянальны альянс", прыехала і некалькі дзесяткаў беларусаў. Беларуская мова гучала і са сцэны.

У гэтым годзе ўпершыню на "Бандэрштаце" выступіў не ўкраінскі выканаўца. Ім стаў беларускі гурт Маўзер. А вядомы ўкраінскі гурт Тартак, спецыяльна для гледачоў з Беларусі, заспяваў адну са сваіх песень па-беларуску.

Акрамя канцэртаў на фэсце прайшлі пэйнтбольныя і спартыўныя змаганні, літаратурныя чытанні, гістарычныя рэканструкцыя, прагляд фільмаў на патрыятычную тэматыку ды шмат чаго іншага.

[Image]

[Image]

[Image]

[Image]

[Image]

[Image]

[Image]

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі