Украінская авіяцыя гатовая ўдарыць па сістэмах “Град” на мяжы з Расіяй

“Сітуацыя на мяжы ва ўсходніх абласцях застаецца складанай, бо памежная паласа ўжо ператварылася ў эпіцэнтр жорсткага супрацьстаяння. З мэтай скарачэння часу для рэагавання на магчымыя пагрозы, як, напрыклад, прымяненне сістэмаў залпавага агню “Град” з боку расійскай мяжы, самалёты Узброеных сіл Украіны знаходзяцца ў поўнай баявой гатоўнасці для іх знішчэння. Гэта таксама дазваляе прыкрыць ад удараў сродкаў паветранага нападу важныя дзяржаўныя і ваенныя аб’екты і падраздзяленні сіл АТА”, — цытуе Лысенку liga.net

Паводле яго словаў, цягам апошніх сутак украінскія пілоты здзейснілі 16 вылетаў, была задзейнічаная бамбардзіровачная, штурмавая, знішчальная і транспартная авіяцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі