Украінцы злавілі ў Крыме расійскага вайскоўца (фота)

"Украінскія вайскоўцы затрымалі на сваёй тэрыторыі в/ч аднаго "зялёнага чалавечка", — піша Ар'еў. — Расійскі вайсковец з характэрным прозвішчам Мядзведзеў. Ураджэнец Ёшкар-Алы. Доказы інтэрвенцыі РФ. Шойгу — ілжэц".





Нагадаем, міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу 5 сакавіка заявіў, што расійскіх вайскоўцаў у Крым не адпраўлялі, украінскія часці ў Крыме блакуе “мясцовая самаабарона”.





Аляксею Мядзведзеву 21 год. Ці застанецца ён у "палоне", ці яго адпусцяць, пакуль невядома.



 

Вайсковец у Крыме прызнаўся журналістам, што ён з Расіі (відэа)

 



Фота з сацыяльных сетак і УНІАН