Украінцы злавілі Беню-антымайдана, цёмнаскурага баевіка (фота)

Высветлілася, што ўраджэнцу Рыгі па мянушцы "Беня-антымайдан" месяц таму на тры гады быў забаронены ўезд ва Украіну. У групе, у складзе якой ён нелегальна пераходзіў мяжу, было тры чалавекі. Акрамя латвійца гэта — грамадзяне Расіі і Украіны.



Як адзначае сайт korrespondent.net, у затрыманых знайшлі відэа- і фотаапаратуру, карту Луганскай вобласці, прапускі "Народнага апалчэння Данбаса", камуфляваную вопратку. Паведамляецца, што "Беня-антымайдан" у сакавіку ўдзельнічаў у сілавым супрацьстаянні з украінскімі вайскоўцамі ў Крыме.
 

Фота — Reuters, korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі