Вы тут

Украінцы затрымалі на мяжы беларуса з абсталяваннем для танка (фота, відэа)

Кантрабандны груз / twitter.com/DPSU_ua

Украінцы затрымалі на мяжы беларуса з абсталяваннем для... танка. Кантрабандны груз быў схаваны ў адсеку з падвойным дном у багажным аддзяленні мікрааўтобуса Volkswagen. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, праверка транспартнага сродку праходзіла ўначы ў пункце пропуску "Новыя Ярылавічы" ў Чарнігаўскай вобласці. З нейкай прычыны беларус выклікаў падазрэнні ва ўкраінцаў, і яны правялі паглыблены дагляд. І знайшлі "прадукцыю вайсковага прызначэння" — 12 аптычных прыбораў.

41-гадовага мінчука затрымалі. Яму пагражае буйны штраф, абмежаванне ці пазбаўленне волі — да 3 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.