Украінцы выйшлі на мітынг пратэсту пад Вярхоўную Раду (онлайн-відэа)

Украінцы выйшлі на мітынг пратэсту пад Вярхоўную Раду (онлайн-відэа)

17 кастрычніка пад сценамі Вярхоўнай Рады ў цэнтры Кіева праходзіць запланаваная масавая акцыя ў падтрымку "Вялікай палітычнай рэформы". Арганізатарамі акцыі выступілі шэсць грамадскіх арганізацый, дзевяць палітычных партый і 11 народных дэпутатаў розных палітычных поглядаў, перадае hromadske.ua.

Пратэстоўцы маюць тры асноўныя патрабаванні: новыя правілы выбараў у Раду, якія ўключаюць у сябе прапарцыйную сістэму з адкрытымі спісамі, адмена дэпутацкай недатыкальнасці, стварэнне антыкарупцыйнага суда.

Паведамляецца, што на акцыю сабралося каля шасці тысяч мітынгоўцаў. Улады выставілі супраць іх 3500 сілавікоў. Сілавікі перакрылі ўрадавы квартал, а сам будынак парламента ачапілі нацгвардейцы.

Паведамляецца, што сітуацыя каля Вярхоўнай Рады пакуль спакойная.

Аналагічныя мітынгі праходзяць у розных гарадах Украіны — Адэсе, Львове, Харкаве, Роўна, Луцку і ды ​інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі