Украінцы тэлефануюць сваякам расійскіх дэсантнікаў, якія сёння трапілі ў палон

Нагадаем, у панядзелак з Расіі праз мяжу ва Украіну ўварвалася бранятэхніка — дзясяткі танкаў і бронетранспарцёраў. Яны ішлі ў бок гарадоў Новаазоўск і Марыупаль, якія знаходзяцца пад кантролем украінскіх уладаў. Першы бой прынялі ўкраінскія памежнікі, якія спынілі калону.

Неўзабаве расіяне зноў пайшлі на прарыў. Украінская артылерыя і авіяцыя нанесла ім вялікія страты. Толькі баявых машын дэсанту было знішчана аж 12. Таксама была інфармацыя пра падбітыя танкі, у тым ліку і байцамі ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў. Ацалелая расійская тэхніка адступіла ў бок мяжы.

Як паведамляюць украінскія СМІ, цяпер праходзяць допыты 8 расійскіх дэсантнікаў. Яны даюць паказанні. А пакуль украінскія сілавікі пачалі абтэлефаноўваць сваякоў палонных. Высветлілася, што яны перакананыя: дэсантнікі знаходзяцца на вучэннях у Дагестане.

"Украінская праўда" інфармуе пра 10 расійскіх дэсантнікаў, якія трапілі ў палон. Пры сабе яны мелі асабістыя дакументы і зброю. Палонныя паведамілі, што ім нічога не сказалі пра аперацыю ва Украіне, пра гэта ведалі толькі афіцэры.

Здымак з архіву. Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі