Украіна ў аднабаковым парадку перадала Расіі ўсіх цяжкапараненых і цяжкахворых палонных, якіх можна было транспартаваць. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі. Перадача адбылася пры ўдзеле Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.
Гаворка ідзе пра расійскіх салдатаў, якія трапілі ў палон з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Гэта не абмен ваеннапалоннымі, а рэпатрыяцыя — вяртанне цяжкапараненых палонных без усялякіх умоваў, як гэта прадугледжана міжнародным гуманітарным правам.
Разам з тым, як адзначаюць ва Украіне, Расія працягвае ўтрымліваць тысячы ўкраінскіх грамадзян, у тым ліку цяжкахворых і параненых, дзяцей, жанчын, пажылых людзей. Усіх іх мусілі б вярнуць ва Украіну без усялякіх умоваў, як таго патрабуе міжнароднае гуманітарнае права.