Украіна і Беларусь з аўторка вяртаюцца ў зону свабоднага гандлю

У сваю чаргу, Беларусь адмяняе ліцэнзіі на імпарт шэрагу ўкраінскіх тавараў. Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Кіеве Валянцін Вялічка, перадае interfax.by.

На прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Кіеве пасол нагадаў, што ў красавіку-траўні 2014 года Беларусь увяла ліцэнзіі на некаторыя імпартныя тавары, у прыватнасці на піва, макаронныя і кандытарскія вырабы, цэмент, шкло. Тлумачылася гэта неабходнасцю ўпарадкаваць асобныя сегменты ўнутранага рынку.

У адказ Украіна ўвяла высокія мытныя пошліны (больш за 55%) на беларускія халадзільнікі, шыны, угнаенні, малочную прадукцыю.

Цяпер, па словах Вялічкі, пасля ўзаемных кансультацыяў абмежаванні адмененыя як беларускім, так і ўкраінскім урадам. З 19 жніўня ўсе мытні маюць цыркуляры пра тое, што ўсё вяртаецца да зоны свабоднага гандлю, адзначыў беларускі пасол.

Фота — oko.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі