Украіна атрымала 1,5 млрд еўра макрафінансавай дапамогі ад ЕС. Пра гэта паведаміла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
Агульны аб'ём падтрымкі Украіны з боку Еўрасаюза ў 2023 годзе складзе 18 млрд еўра. Першы транш у памеры 3 млрд еўра Кіеў атрымаў у студзені.
"Наша падтрымка дапамагае забяспечваць функцыянаванне Украіны, пакуль яна абараняе сябе, — піша Урсула фон дэр Ляен у Twitter. — Яна таксама цвёрда ставіць Украіну на шлях у ЕС, падтрымліваючы рэформы, напрыклад, у галіне эфектыўнага кіравання і фінансавай стабільнасці. Разам мы ствараем будучыню Украіны ў ЕС".
