Уга Чавес адмяніў візіт не толькі ў Беларусь, але і ў Расію ды Кітай

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес адмяніў раней запланаваны на канец лютага візіт не толькі ў Беларусь (пра што Еўрарадыё ужо паведамляла), але і ў Расію ды Кітай. Цяпер стала вядомая прычына гэтага кроку – ён з’яўляецца пасярэднікам пры магчымым вызваленні закладнікаў у Калумбіі. “Я мушу застацца тут (у Венесуэле)”, - заявіў Чавес, выступаючы па нацыянальным тэлеканале.

“Запланаваныя візіты ў Расію, Беларусь і Кітай маюць важнае стратэгічнае значэнне, але я мушу іх адкласці на будучыню”, - дадаў ён, інфармуе РИА “Новости” .

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі