Вы тут

У Зяленскага запэўніваюць, што адстаўка Богдана не паўплывае на палітычны курс

Уладзімір Зяленскі і Андрэй Богдан / УНІАН

У Офісе прэзідэнта Украіны запэўніваюць, што адстаўка яго кіраўніка Андрэя Богдана не паўплывае на палітычны курс Украіны. Пра тое, што Богдан напісаў заяву і быў звольнены прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, стала вядома ў аўторак.

Богдан — юрыст паводле адукацыі, быў асабістым адвакатам алігарха Ігара Каламойскага. У часы прэзідэнта Віктара Януковіча з'яўляўся ўрадавым чыноўнікам. У траўні 2019-га ён стаў кіраўніком Адміністрацыі (пазней яна была перайменаваная ў Офіс) прэзідэнта. Андрэй Богдан быў адным з нямногіх у камандзе Зяленскага, хто меў досвед працы ва ўладных структурах. Таму ў першыя месяцы ўкраінскі прэзідэнт закрываў вочы і на скандалы, у якія трапляў кіраўнік Офіса, і на яго часам дзіўныя паводзіны.

Цяпер жа кіраваць Офісам прэзідэнта Украіны будзе 48-гадовы Андрэй Ярмак. Ён — выпускнік Інстытута міжнародных адносін Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі, займаўся бізнесам. З траўня 2019-га быў памочнікам Зяленскага (яны знаёмыя з сярэдзіны 2000-х).

У Офісе прэзідэнта Украіны анансуюць "важныя рэформы".

Андрэй Богдан / УНІАН
Андрэй Ярмак / УНІАН

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.