У ЗША параўналі двух сенатараў-рэспубліканцаў з Лукашэнкам і Эрдаганам

Аналітыкі выявілі ў гэтых палітыкаў падобныя падыходы ў дачыненні да мігрантаў / фота ілюстрацыйнае, pixabay
Аналітыкі выявілі ў гэтых палітыкаў падобныя падыходы ў дачыненні да мігрантаў / фота ілюстрацыйнае, pixabay

Уплывовае амерыканскае выданне Washington Post параўнала двух сенатараў-рэспубліканцаў Грэга Эбата і Рона Дэсантыса з беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам і турэцкім лідарам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Прычына ў міграцыйным крызісе, на які ў рэспубліканцаў і дэмакратаў розныя пагляды.

Тры штаты — Тэхас, Арызона і Фларыда — абвясцілі пра ініцыятывы, мэтай якіх стане перасоўванне мігрантаў у штаты, якія ўзначальваюць дэмакраты. Службоўцы лічаць, што такія меры змогуць узмацніць ціск на адміністрацыю прэзідэнта Джо Байдэна і прымусіць яго зрабіць захады, якія б паспрыялі скарачэнню міграцыі праз амерыкана-мексіканскую мяжу, піша ВВС.

“Тэхасцы не могуць працягваць несці цяжар, навязаны прыхільнікамі адкрытых меж у іншых частках краіны”, — напісаў губернатар Тэхаса Эбат.

“Вось першае пытанне: ціз'яўляюцца Грэг Эбат і Рон Десантис, рэспубліканскія губернатары Тэхаса і Фларыды, маральнымі аналагамі Аляксандра Лукашэнкі, дыктатара Беларусі, ці Рэджэпа Таіпа Эрдагана, прэзідэнта Турцыі? — ставіць сабе пытанне аналітык выдання Washington Post. — Гэта можа здацца надуманым, але гэта не так. Лукашэнка і Эрдаган скарысталі самых уразлівых людзей у свеце — уцекачоў з Блізкага Усходу — у якасці пешак у сваіх гульнях супраць меркаваных палітычных ворагаў у Еўрапейскім Саюзе. Эрдаган падахвочваў мігрантаў перасякаць сухапутныя і марскія межы Турцыі з Грэцыяй. Лукашэнка даставіў уцекачоў у Беларусь, перш чым скіраваць іх у Польшчу, Літву і Латвію”.

На думку аналітыка выданні, венесуэльцы і іншыя лацінаамерыканцы бяруць на сябе ролю выхадцаў з Боіжняга ўсходу, якіх Лукашэнкаў і Эрдаган скарысталі для аказання ціскі на ЕЗ.

"А ліберальныя штаты, такія як Нью-Ёрк, Ілінойс ці Масачусетс, маюць ролю ЕС”, — рэзюмуе Washington Post.

Што адбываецца ў ЗША

По статыстыцы амерыканскага канала CBS, па стане на 16 верасня Тэхас і Арызона адправілі амаль 300 аўтобусаў з прыкладна 13 000 мігрантаў у Вашынгтон, акругу Калумбія, Нью-Ёрк і Чыкага.  Людзей з аднаго з іх высадзілі проста каля рэзідэнцыі віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс.

Самі ініцыятары кампаніі, зрэшты, не згодны з вінавачаннямі ў свой адрас. Рэспубліканцы ўскладаюць віну за крызіс на Байдэна і высмейваюць дэмакратаў за тое, што тыя не прыкладаюць досыць высілкаў, каб спыніць міграцыйны крызіс.

“Калі нават малая частка таго, з чым нашы прымежныя гарады маюць справу кожны дзень, даносіцца да іх парадных дзвярэй, дэмакраты раптам прыходзяць у лютасць”, — кажа губернатар Десантис.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі