У зонах гасціннасці і на арэнах выпілі 267 тысяч літраў піва

Пра гэта паведамляюць у галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. Таксама на дзвюх арэнах і ў трох зонах гасціннасці з’елі 16,5 тон шашлыку і 36 тон каўбасак і курыных крылцаў.



У зоне гасціннасці каля Палаца спорту нагандлявалі больш, чым на 1 мільён долараў. Тут выпілі 47 тысяч літраў піва і з’елі 12 тон шашлыку.



Агулам на чэмпіянат свету па хакеі прадалі больш за паўмільёна квіткоў, а толькі праз заходнюю мяжу, без візы ў Беларусь прыехала больш за 26 тысяч заўзятараў.



Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі