У знакамітым бары “Цэнтральнага” зрабілі безалкагольную зону

У знакамітым бары “Цэнтральнага” зрабілі безалкагольную зону

У знакамітым бары ўніверсама “Цэнтральны” ў Мінску зрабілі безалкагольную зону. Ля стойкі з боку ГУМа з’явіліся таблічкі, якія папярэджваюць, што распіваць спіртное тут забаронена. Безалкагольнай зонай стала тэрыторыя да лесвіцы, якая вядзе ў супермаркет.

Як паведамляе TUT.by са спасылкай на дырэктара “Цэнтральнага” Андрэя Засценскага, адміністрацыя ўстановы вырашыла падзяліць публіку на тых, хоча выпіць піва і на тых, каму трэба кава з пірожным. Дырэктар кажа, што скаргаў з боку непітушчых наведнікаў не было, але супрацоўнікі самі бачылі, што трэба стварыць больш камфортныя ўмовы, напрыклад, для мам з дзецьмі, якія хочуць зайсці сюды пасля цырка ці тэатра.

Калі ж чалавек са спіртным сядзе ў забароненую зону, то ахоўнік карэктна папросіць яго перамясціцца ў дазволенае месца, запэўнівае дырэктар.

Таксама Андрэй Засценскі паведаміў што з асартыменту кафетэрыя паступова пачнуць прыбіраць танную прэйскурантную гарэлку і прапануюць наведнікам “больш якасны прадукт”, але без гэтых зусім танных пазіцый.
 

У знакамітым бары “Цэнтральнага” зрабілі безалкагольную зону

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі