У журналісткі скралі планшэт у прысутнасці МУС і пракуратуры

Скандальнае здарэнне адбылося 10 снежня падчас сумеснага пасяджэння парламенцкіх камітэтаў Вярхоўнай Рады па пытаннях праваахоўнай дзейнасці і процідзеяння карупцыі. У карэспандэнта ўкраінскага сайта НБН (Незалежнае бюро навін) Ганны Пісарэнкі скралі мабільны планшэт з рабочай інфармацыяй. Як піша сайт mediafreedomwatch.org, адбылося гэта ў пакоі, дзе на той момант прысутнічалі кіраўнік МУС Арсен Авакаў, генеральны пракурор Віталь Ярэма і кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка.

Планшэт Asus Google Nexus 7 знаходзіўся на падзарадцы у той час, пакуль журналістка дыктавала ў рэдакцыю інфармацыю з пасяджэння. Па словах відавочцаў, у пакой зайшоў мужчына ў чорнай шапцы і чорнай куртцы ды забраў планшэт, калі журналістка адвярнулася. Відавочцы кажуць, што злачынца дзейнічаў вельмі ўпэўнена, таму яны падумалі, што ён забірае уласны планшэт.

Галоўны рэдактар НБН Таццяна Высоцкая мяркуе, што злодзей працуе ў парламенце або ў сілавых структурах, бо ў парламенцкія камітэты прапускаюць толькі па спісах і прапусках.

Дарэчы, міліцыя на выклік прыехала толькі праз 40 хвілінаў.

Фота — bryansktoday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі