У жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі з'явілася амерыканка (фота)

Амерыканка Ліндсей Хардзінг мусіць узмацніць жаночую баскетбольную зборную Беларусі. Яна ўжо атрымала беларускі пашпарт. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" паведаміў галоўны трэнер зборнай Анатоль Буяльскі. Паводле яго слоў, цяпер беларускі бок чакае рэакцыі амерыканскай баскетбольнай федэрацыі. Калі яна не мае пярэчанняў, амерыканская разыгрываючая зможа згуляць за Беларусь ужо на бліжэйшым чэмпіянаце Еўропы (ён пройдзе ў чэрвені ў Венгрыі і Румыніі). На ім, нагадаем, беларускі пазмагаюцца за пуцёўку на Алімпіяду.

Адзначым, што Хардзінг 30 гадоў. У свой час яна лічылася адной з самых перспектыўных баскетбалістак студэнцкай лігі, уваходзіла ў пашыраныя спісы нацыянальнай зборнай ЗША, але ў асноўны склад з-за вялізнай канкурэнцыі не здолела патрапіць.

Нагадаем, на кантынентальным першынстве зборная Беларусі згуляе ў групе В з Італіяй (11 чэрвеня), Польшчай (12 чэрвеня), Турцыяй (13 чэрвеня) і Грэцыяй (15 чэрвеня). На другі этап выходзяць тры лепшыя каманды.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі