У жахлівай аварыі пад Мінскам загінула двое мінчукоў

У буйной аварыя, што адбылася на 36-м кіламетры аўтадарогі Мінск – Мядзел, загінулі двое мінчукоў. Яшчэ двое, сярод якіх двухгадовая дзяўчынка, атрымалі цяжкія траўмы. Кіроўца аўтамабіля “БМВ” сутыкнуўся лесавозам УАЗ, які спыніўся на збочыне праз тэхнічную няспраўнасць. Легкавушку вынесла на сустрэчную паласу, дзе яна стукнулася ў “Опель”.

У выніку кіроўца “БМВ” загінуў на месцы ДТЗ, а яго пасажыр сканаў па дарозе ў лякарню. Маці і яе маленькая дачка, якія знаходзіліся ў салоне “Опеля”, у цяжкім стане дастаўленыя ў Мінскую абласную і 9-ю гарадскую клінічную лякарні.

Агенцтва "Минск-Новости"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі