У Вільні расійскую амбасаду закідалі кактэйлямі Молатава
![Каля расійскай амбасады ў Вільні](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/vilnia-0804.jpg.webp?itok=Agt-hJfX)
Каля расійскай амбасады ў Вільні / ELTA
У расійскую амбасаду ў Вільні дзве ночы запар кідалі бутэлькі з запальнай сумессю (так званыя "кактэйлі Молатава"). Пра гэта піша DELFI са спасылкай на дэпартамент паліцыі Літвы.
Першы здарэнне адбылося 7 красавіка ў 2:15 ночы. На вуліцы Герояў Украіны невядомая асоба кінула ў будынак амбасады бутэльку з запальнай сумессю і пашкодзіла сцяну.
Наступны раз кактэйль Молатава паляцеў у будынак амбасады 8 красавіка ў 2:46.
Паліцыя вядзе расследаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.