Вы тут

У Вільні беларускае пасольства атакавалі бульбай

Бульба — сакрэтная "зброя" беларусаў / Ілюстрацыйнае фота, з архіву Еўрарадыё

У Вільні невядомыя закідалі бульбай тэрыторыю беларускага пасольства. Літоўская паліцыя расследуе здарэнне, якое адбылося ўвечары ў нядзелю, паведамляе яе прэс-служба. У той дзень у Беларусі сілавікі затрымалі каля 1,3 тысячы чалавек.

Пакуль ніхто не ўзяў адказнасць за "атаку" на беларускае пасольства. Як вядома, у апошнія месяцы сотні беларусаў, а сярод іх і ўдзельнікі пратэстаў, з'ехалі ў Літву. Амаль паўсотні іх папрасілі там палітычнага прытулку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.