У Вілейцы судзяць за крыжы, усталяваныя на месцы расстрэла падпольшчыка

Суд над актывістамі дэмакратычнага руху, якія падпісалі заяву супраць зносу крыжоў на месцы расстрэлу Расціслава Лапіцкага, адбудзецца 1 кастрычніка ў Вілейцы. Судзіць будуць сябра Сойму Партыі БНФ Аляксея Сюдака, фронтаўца Наркевіча і сябра АГП Малярчука. Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, замест разбіральніцтва па заяве актывістаў, раённыя чыноўнікі прапанавалі міліцыі разабрацца з ўдзельнікамі "несанкцыянаванага мітынгу", як яны назвалі ўсталяванне крыжоў пад Вілейкай каля вёскі Красны Беражок.

Нагадаем, 1 верасня ў дзень нараджэння Расціслава Лапіцкага (1928 — 1950), героя антысавецкага супраціву, людзі проста ўсклалі кветкі на месца расстрэлу і ўсталявалі крыжы. У выказваннях гучала, што месца, дзе расстраляны Лапіцкі — гэта мемарыял памяці. Аднак неўзабаве крыжы былі знішчаныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі