Вы тут

У Віленскім аэрапорце паставілі ялінку з патронамі, а замест зоркі — нажы

Ялінка ў Віленскім аэрапорце / 15min.lt

Незвычайная ялінка з'явілася ў Віленскім аэрапорце. Супрацоўнікі бяспекі сабралі яе з рэчаў, забароненых для авіяперавозкі, піша 15min.lt.

У якасці ўпрыгожанняў на ялінцы выкарыстоўваюцца нажы, нажніцы, запальнічкі. Ёсць тут таксама патроны ды іншая зброя. А калядную зорку тут сабралі з раскладных сцізорыкаў.
 
Супрацоўнікі службы бяспекі кажуць, што забароненых рэчаў у аэрапорце захоўваецца нашмат болей, чым змясцілася на ялінку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.