У Віцебску злавілі сям’ю злодзеяў: маці і два сыны абкрадалі машыны

Маці і два сыны днямі былі затрыманыя ў Віцебску. Сям’я падазраецца ў здзяйсненні серыі крадзяжоў з аўтамабіляў.
Затрымалі іх пасля таго, як у ноч з 25 на 26 ліпеня быў абрабаваны “Форд-Транзіт”, прыпаркаваны ў двары.

З машыны скралі аўтамагнітолу, якую потым знайшлі ў сям’і злодзеяў. Праваахоўныя органы высвятляюць, ці мае дачыненне 50-гадовая жанчына і яе сыны, аднаму з якіх 15 гадоў, а другому – 26, да шэрагу іншых крадзяжоў з транспартных сродкаў.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі