У Віцебску здзейснены напад на Барыса Хамайду

Сёння раніцай здзейснены напад на віцебскага распаўсюдніка недзяржаўнай прэсы Барыса Хамайду.  Паводле інфармацыі прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, гэта адбылося, калі ён раскладваў незалежныя выданні на сваім звычайным месцы каля "сіняга дому" (ён знаходзіцца акурат насупраць канцэртнай пляцоўкі "Славянскага базара").

"Да мяне падышоў незнаёмы мужчына, стаў крычаць, што я вінен яму грошы і ўчыніў бойку. Я ўпэўнены, што гэта правакацыя", - распавёў Барыс Хамайда.

Адразу ж з'явіліся міліцыянты і людзі ў цывільным. Цяпер Хамайда дае тлумачэнні ў міліцыі, куды яго адвезлі пасля здарэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі