У Віцебску ўлады абмежавалі ўсе мерапрыемствы — не больш 5 удзельнікаў

У Віцебску ўлады абмежавалі ўсе мерапрыемствы — не больш 5 удзельнікаў

У Віцебску абмежаванае правядзенне любых масавых мерапрыемстваў з колькасцю ўдзельнікаў больш за 5 чалавек. Адпаведнае рашэнне прыняў мясцовы гарвыканкам. 20 кастрычніка ён зацвердзіў "Комплексны план мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюду інфекцыі COVID-19 у г. Віцебску". Пад абмежаванне трапляюць і вулічныя акцыі, і сходы, семінары, канферэнцыі, выставы ў памяшканнях.

У Віцебску днямі аднавіў працу штаб па супрацьдзеянні COVID-19, які працаваў падчас "першай хвалі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі