У Віцебску таксоўка сутыкнулася з легкавіком і легла на бок (відэа)

У Віцебску таксоўка сутыкнулася з легкавіком і легла на бок (відэа)

Дарожная аварыя ў Віцебску —  таксоўка “Рэно-Логан” выскачыла на сустрэчную, там сутыкнулася з “Фольксвагенам-Джэта” і легла на бок. Як паведамляе ў сацыяльных сетках ДАІ Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося ўвечары 28 ліпеня на вуліцы Гагарына.

За рулём таксоўкі была дзяўчына 1996 года нараджэння. У выніку ДТЗ яна атрымала рану рукі, была дастаўленая ў лякарню хуткай дапамогі, а пасля агляду адпушчаная дадому. Кіроўца “Фольксвагена” і яго пасажыр не пацярпелі.

Праваахоўнікі праводзяць праверку па факце здарэння.

У Віцебску таксоўка сутыкнулася з легкавіком і легла на бок (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі