У Віцебску сёння ўрачыста адкрыецца “Славянскі базар”

У чацвер, 13 ліпеня, у Віцебску адкрыецца Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”. Сёлета ў ім удзельнічаюць спевакі з 36 краін. Чакаецца, што сёння ўвечары выступяць Ядвіга Паплаўская, Дзмітрый Калдун, Хуліё Іглесіяс малодшы, Тамара Гвердцытэлі, Крыс дэ Бург. Тэлеверсію а 22-й гадзіне пакажуць тэлеканалы “Беларусь 1” і “Беларусь 24”.

На адкрыцці фестывалю будзе прысутнічаць Аляксандр Лукашэнка.