Вы тут

У Віцебску не дазволілі мітынг да Дня Волі

Фота: svaboda.org

Адміністрацыя Чыгуначнага раёну Віцебска адмовіла ў заяўцы на правядзенне мітынгу 25 сакавіка, якую падаваў сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў.

У каментары Радыё "Свабода" актывіст паведаміў, што заяўка падавалася на вызначанае ўладамі месца — Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў. Мітынг меркавалася правесці 25 сакавіка з 14-й да 16-й. 

Аднак улады не далі дазвол, спаслаўшыся на рашэнне Віцебскага гарвыканкаму ад 10 ліпеня 2009 г. Згодна з ім, заяўнікі акцыі павінны да заяўкі прыкладаць дамовы на абслугоўванне з гарадской паліклінікай, прадпрыемствам ЖКГ і абласным міліцэйскім упраўленнем. Аднак тыя адмаўляюцца падпісваць папярэднія дамовы, заяўляючы, што спярша трэба атрымаць дазвол ад уладаў. Таму ўжо восем гадоў у Віцебску не даюць дазволаў на вулічныя акцыі.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі