У Віцебску міліцыянты здымалі на відэа набажэнства

Увечары 5 чэрвеня у Віцебску на плошчы Свабоды адбылося набажэнства за абарону гістарычнай спадчыны горада. Яго праводзіў айцец Леанід Акаловіч, святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Святары іншых канфесій у набажэнстве ўдзелу не прымалі. Але сярод чатырох дзесяткаў вернікаў былі і праваслаўныя, і каталікі, і пратэстанты. Нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская паведамляе пра дзеянні праваахоўнікаў:

«З першай хвіліны за тым, што адбывалася на плошчы, пільна сачылі міліцыянты. Адзін з людзей у форме дэманстратыўна здымаў усіх прысутных на відэа, а на другім канцы плошчы была прыпаркавана міліцэйская машына, у якой звычайна возяць затрыманых у пастарунак».

Пасля набажэнства прадстаўнікі грамадскага моладзевага аб’яднання “Верас” збіралі подпісы пад зваротам, які будзе накіраваны да віцебскіх уладаў ды ў абласную пракуратуру. У звароце выказваецца пратэст супраць правядзення любых будаўнічых работ на месцы, дзе калісьці знаходзіўся Мікілаеўскі сабор, а таксама прапаноўваецца правесці тут археалагічныя раскопкі пад наглядам навукоўцаў, каб у далейшым аднавіць храм.

Фота Ядвігі Сташэўскай

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі