У Віцебску матацыкліст збіў насмерць дваіх чалавек і загінуў сам (фота)

Віцебскія супрацоўнікі Следчага камітэту расследуюць дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося ў абласным цэнтры сёння ўначы. Каля 2.00 24-гадовы матацыкліст рухаўся па Маскоўскім праспекце з боку вуліцы Петруся Броўкі ў кірунку праспекта Перамогі. На нерэгуляваным пешаходным пераходзе ён збіў сямейную пару — 27-гадовага мужчыну і 26-гадовую жанчыну. Муж і жонка загінулі на месцы, матацыкліст разбіўся і таксама загінуў.  

Следчая група агледзела месца здарэння і апытала сведкаў аварыі. Па факце інцыдэнту прызначаныя неабходныя судовыя экспертызы.

Распачатая крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць траіх асобаў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі