У Віцебску гарэў інтэрнат

У Віцебску гарэў інтэрнат

Увечары 16 лістапада, каля 20-й гадзіны, віцебскія ратавальнікі атрымалі звесткі пра пажар у пакоі інтэрната на вуліцы Гагарына, паведамляе прэс-служба МНС.

Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС пабачылі, што адкрытым полымем гарыць пакой на пятым паверсе інтэрната. Падчас пажару ў будынку знаходзіліся 132 чалавекі, а на самім пятым паверсе — 38 чалавек. Гаспадыні пакоя дома не было.

Дзякуючы пажарнай сігналізацыі і сістэме апавяшчэння ўсе жыхары інтэрната пакінулі будынак самі яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.

Пажар удалося ліквідаваць менш чым за 15 хвілінаў пасля выкліку. 

Агонь знішчыў маёмасць, пашкодзіў сцены і столь у пакоі і калідоры.

Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што да пажару прывяло парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі