У Віцебску афіцыйныя назіральнікі заступіліся за апазіцыйных

Пра гэта паведаміў мясцовы кандыдат ад Партыі камуністаў Беларускай (АДС) Аляксандр Вінаградаў.  Спадар Вінаградаў зазначыў, што камісіі вельмі неахвотна супрацоўнічаюць з апазіцыйнымі назіральнікамі. Іх пасадзілі так далёка ад камісіі, што яны не маюць магчымасці бачыць працэс выдачы бюлетэняў. Другой праблемай кандыдат называе адсутнасць інфармацыі пра колькасць тых, хто ўжо прагаласаваў.

Вінаградаў: Усе старшыні камісій кажуць, што не хочуць даваць такую інфармацыю, а адна сказала, што толькі ў выканкам мае права падаваць гэтыя звесткі.

Разам з тым на некаторых участках былі выпадкі салідарнасці паміж апазіцыйнымі і праўладнымі назіральнікамі:

Вінаградаў: Акрамя нашых, прысутнічаюць там назіральнікі і ад пралукашысцкіх арганізацый – БРСМ, ветэранскіх арганізацый. І на тых участках, дзе да назіральнікаў ставяцца асабліва жорстка, нават яны намагаюцца часам сказаць слова ў знак салідарнасці з нашымі прадстаўнікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі