У Веткаўскім раёне з-за ляснога пажару згарэла палова вёскі

У мінулыя выхадныя ў Веткаўскім раёне з-за ляснога пажару згарэла палова вёскі Тумарын. Пажар у лесе пачаўся з-за моцнай засухі, згарэла больш за 100 гектараў.
Ратавальнікам удалося прадухіліць пажар у бліжэйшай вёсцы Рудня Споніцкая. У вёсцы Тумарын згарэлі чатыры жылыя хаты і дачы, дзве нежылыя хаты і 10 гаспадарчых пабудоў. Пажар тушылі двое сутак — 16 і 17 жніўня.

Былі эвакуіраваныя 11 чалавек — жыхароў Тумарына. Кіраўніцтва Веткаўскага раёна абяцала пацярпелым ад пажару падаць жыллё ў іншых населеных пунктах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі