У верасні значна вырас попыт на замежную валюту

За верасень грамадзяне Беларусі набылі 863 мільёны долараў, прадалі – 896 мільёнаў. У параўнанні з жніўнем аб'ём продажу замежнай валюты насельніцтвам павялічыўся нязначна (на 16,3 мільёнаў). У той жа час аб'ём куплі насельніцтвам замежнай валюты ў верасні вырас у параўнанні з жніўнем на 75 мільёнаў долараў, паведамляе БелаПАН.

Варта адзначыць, што да ліпеня насельніцтва практычна ўсю першую палову года выступала чыстым пакупніком на валютным рынку - набывала валюты больш, чым прадавала. Зніжэнне попыту на замежную валюту з боку насельніцтва, якое назіралася летам, эксперты тлумачаць паступленнем у краіну крэдытных рэсурсаў на падтрыманне золатавалютных рэзерваў, што дазволіла знізіць узровень дэвальвацыйных чаканняў у грамадстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі